У Гомелі трохі спала спякота. І па адчуваннях у сталіцы рэгіёна сёння 21°C (такія лічбы выдаюць сіноптыкі – рэд.). Што дзіўна, тэмпература вады ў Сожы сёння таксама складае 21°C. І гэта значыць, што плаваць у галоўнай рацэ Гомеля ўсё яшчэ камфортна.
Паводле статыстычных дадзеных, сярэдняя тэмпература вады ў Сожы на тэрыторыі Гомеля ў жніўні складае 19.9°C. Самая высокая тэмпература вады ў гэтым месяцы за час назіранняў складала 24°C, а самая нізкая 16°C. На жаль, звестак аб тым, у якім менавіта годзе былі зарэгістраваныя гэтыя лічбы, нам знайсці не ўдалося. Пры гэтым нам удалося атрымаць дадзеныя тэмпературы ракі за апошнія 4 гады. І яны, трэба сказаць, нас трохі здзівілі. Пры там, што колькасць спякотных дзён у Гомелі ў апошнія гады сур’ёзна павялічылася, вада ў Сожы ўвесь гэты час стабільна трымаецца прыкладна ў адным і тым жа тэмпературным дыяпазоне і істотна цяплей не становіцца.