У гэтым купальным сезоне на трох гомельскіх пляжах у пракат можна будзе ўзяць sup-дошкі

Гаворка ідзе пра пляжы “Любенскі“і “Ропаўскі”, а таксама пра пляж па вуліцы Барадзіна. Пракат sup-дошак арганізаваў АСВОД. У распараджэнні гомельскіх ратавальнікаў 12 універсальных дошак – па пяць на Любенскім і Валатаўскім азёрах, дзве – на “Ропаўскім” пляжы. Усе яны надзіманыя, досыць лёгкія, пры гэтым здольныя вытрымаць сапбардзіста вагой 100 кг і болей.

Фота: старонка “Supboard_tut” у Фэйсбуку. Ілюстрацыйнае фота

 

Перш, чым паспрабаваць стаць на дошку, жадаючыя павінны будуць прайсці інструктаж па тэхніцы бяспекі. Яшчэ адна галоўная ўмова – абавязковая наяўнасць выратавальнай камізэлькі. Яе ратавальнікі выдадуць бясплатна. Кошт арэнды дошкі – 10 рублёў за 45-хвілінны сеанс. Дзеці да 14 гадоў будуць дапускацца толькі ў суправаджэнні дарослых.

Сапбордзінг – адна з разнавіднасцяў сёрфінгу. У перакладзе з ангельскай SUP (stand up paddle) – веславанне стоячы.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары