Гаворка ідзе пра пляжы “Любенскі“і “Ропаўскі”, а таксама пра пляж па вуліцы Барадзіна. Пракат sup-дошак арганізаваў АСВОД. У распараджэнні гомельскіх ратавальнікаў 12 універсальных дошак – па пяць на Любенскім і Валатаўскім азёрах, дзве – на “Ропаўскім” пляжы. Усе яны надзіманыя, досыць лёгкія, пры гэтым здольныя вытрымаць сапбардзіста вагой 100 кг і болей.
Перш, чым паспрабаваць стаць на дошку, жадаючыя павінны будуць прайсці інструктаж па тэхніцы бяспекі. Яшчэ адна галоўная ўмова – абавязковая наяўнасць выратавальнай камізэлькі. Яе ратавальнікі выдадуць бясплатна. Кошт арэнды дошкі – 10 рублёў за 45-хвілінны сеанс. Дзеці да 14 гадоў будуць дапускацца толькі ў суправаджэнні дарослых.
Сапбордзінг – адна з разнавіднасцяў сёрфінгу. У перакладзе з ангельскай SUP (stand up paddle) – веславанне стоячы.