Сумныя вынікі да сусветнага дня НДА: краязнаўцы, маржы і філосафы “ліквідаваныя”

27 лютага — сусветны дзень недзяржаўных арганізацый. Беларусь была ў ліку тых краін, якія афіцыйна прызналі дзень НДА. Аднак пасля 2020-га назіраецца ціск на арганізацыі грамадзянскай супольнасці. Так, паводле інфармацыі Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend, на ўзроўні краіны зафіксавана 799 некамерцыйных арганізацый, якія знаходзяцца ў працэсе прымусовай ліквідацыі. А таксама 434 арганізацыі, у адносінах да які прынятае рашэнне аб самаліквідацыі.

На фота — эпізод з традыцыйнага абраду “Гуканне вясны”, якое ладзіла гомельская “Талака”

На Гомельшчыне каток рэпрэсій пракаціўся таксама па шэрагу вядомых грамадскіх аб’яднаннях. Сярод іх — найстарэйшая ў вобласці Гомельская краязнаўчая арганізацыя “Талака”, якую Гомельскі абласны суд ліквідаваў 15 верасня 2021 года. А таксама “Цэнтр рэгіянальнага развіцця ГДФ”, які праводзіў у Гомелі гарадскія сходы, дзе абмяркоўвалі важныя для горада пытанні. У пераліку закрытых арганізацый рэгіёна — “Клуб аматараў жыццёвай філасофіі і дасягненняў” і нават “Клуб “Гомельскія маржы”.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары