25 мая працягнецца суд над гомельскім журналістам-фрылансерам і краязнаўцам Яўгенам Меркісам. Дзіва, але гэтым разам суд будзе праходзіць ў адкрытым рэжыме. Пранамсі, на сайце раскладу судовых пасяджэнняў Гомельскага абласнога суда не пазначана, што суд будзе закрытым.
Нагадаем, Яўгену Меркісу выстаўлена абвінавачванне паводле ч.1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (прапаганда экстрэмісцкай дзейнасці), а таксама ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні).
Праваабаронцы прызналі Яўгена палітвязнем.
Нядаўна стала вядома, што 4 дні журналіст правёў у карцэры СІЗА-3. Такімі жорсткімі ўмовамі ўтрымання яго пакаралі за тое, што ён «не пагаліўся».
Першае судовае паседжанне па справе Меркіса прайшло 11 траўня ў Гомельскім абласным судзе. Тады журналіста судзілі ў закрытым рэжыме.
25 траўня ў Гомельскім абласным судзе працягнуць судзіць Яўгена Меркіса.