Стала вядомым імя затрыманага за ўдзел у пратэстах 2020 года супрацоўніка БМЗ

by ZB

Суд над Яўгенам Сізовым, якога затрымлівалі з прымяненнем сілы ў красавіку гэтага года, адбудзецца 13 чэрвеня. Маладзёну інкрымінуюць артыкул 342 КК (“Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”).

Яўген Сізоў

Судзіць жыхара Жлобіна будзе Наталля Качалова, якая вядомая палітычна матываванымі прысудамі ўдзельнікам акцый пратэстаў.

У красавіку гэтага года стала вядома пра затрыманне ў Жлобіне траіх мужчын за 2020 год. Сярод іх – супрацоўнік БМЗ, які ў відэа сілавікоў заклікаў усіх, хто ўдзельнічаў у акцыях пратэсту, добраахвотна прыйсці і здацца ў органы. Як высветліў “Штодзень”, гэтым чалавекам апынуўся жлобінец Яўген Сізоў. Даведацца, што менавіта ён з’яўляецца супрацоўнікам БМЗ стала магчыма з паведамлення ў сацсетках, дзе Яўгена віншуюць калегі з днём нараджэння. На момант 2018 года ён працаваў валачыльшчыкам драцін СтПЦ-2.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png