Стала вядомай праграма альтэрнатыўнага Дня Гомеля, які пройдзе ў Варшаве

by ZB

Прадстаўнікі гомельскага зямляцтва, якія апынуліся ў эміграцыі, ладзяць уласнае свята горада з насычанай праграмай.

У анонсе мерапрыемства гаворыцца, што пасля ўрачыстага адкрыцця а 17-й удзельнікаў будзе чакаць кірмаш, а таксама лекцыя гомельскага гісторыка, кандыдата мастацтвазнаўства Яўгена Малікава пра Гомельскі замак XVI-XVIII ст. Апрача таго, гомельцаў чакае забаўляльны квіз, які праверыць веды ўдзельнікаў і дасць магчымасць выйграць прызы. Гомельскія паэты Іван Марозька і Алесь Плотка зачытаюць свае вершы.

На працягу ўсяго мерапрыемства з 17:00 да 21:00, як пішуць арганізатары, будзе праходзіць захапляльны квэст “Таямніцы гомельскіх масонаў”, які дадасць элемент загадкі і прыгоды ў вечар.

Фінальнай кропкай вечара стане выступленне ды-джэяў Moray Eel і Allset, якія пачнуць сваю праграму а 22:00 і дадуць усім зарад энергіі і рытмаў.

Альтэрнатыўны Дзень горада “Дзень Гомеля ў Варшаве-2024!” адбудзецца ў Варшаве 14 верасня. Пачатак а 17-й у @karma7warsaw (Aleja 3 Maja 15). Каб даведацца падрабязнасці, можна падпісацца на інстаграм-старонку падзеі (https://www.instagram.com/dzien_1142).

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png