Цяпер вы ведаеце, дзеля чаго паменшылі зялёную зону на Савецкай (пра гэта «Штодзень» пісаў раней). Калі хто не зразумеў, няўклюдныя ўзвышэнні пасярод дарогі – гэта так званыя выспы бяспекі.

Фота: @vgomele
Выспы бяспекі робяцца на шырокіх шматпалосных трасах, якія цяжка перайсці за адзін падыход, а аўтамабілі маюць права ехаць на высокай хуткасці.
Савецкая ў раёне скрыжавання з Рагачоўскай і Тэльмана гэтага не патрабавала (калі, канешне, няма планаў скараціць колькасць часу для зялёнага святла). Пра гэтым кожны метр газона ў Цэнтры Гомеля на вагу золата.
Відэа: @vgomele
Знешні выгляд астраўкоў ніяк не прыцягвае да сябе ўвагі, пры тым, што гэты элемент павінен быць заўважны як для пешаходаў, так і для кіроўцаў.
У каментарыях да відэа ў Інстаграм часцей за ўсё трапляецца пытанне «Навошта?» Таксама былі выказаны думкі «Больш бяспечна – гэта калі дарогі і тратуары прыведзены ў нармальны стан без вялікіх ям і калдобін, а не гэтыя бессэнсоўныя выспы», «Гэта робіць вуліцу больш вузкай і прывядзе да аварый» і «Чаму мне так смешна, калі чытаю такія навіны?»