Камітэт судовых экспертыз заахвочвае бацькоў «здаваць» ім сваіх дзяцей

«У межах правядзення тэхнічных відаў экспертызаў, у склад якіх уваходзіць даследаванне кампутарнай тэхнікі, а таксама радыёэлектронных прыстасаванняў, да якіх адносіцца і мабільны тэлефон, мы, натуральна, па заяве бацькоў… можам правесці даследаванне», – абвясціў у эфіры начальнік Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гомельскай вобласці Іван Сыса.

Начальнік Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гомельскай вобласці Іван Сыса

Яны прапануюць вызначыць кантакты, на «якія сайты ходзіць дзіця», «што ён знаходзіць», месцазнаходжанне.

Сыса прапануе ахвотным званіць да іх, заключыць дамову і яны гатовыя выканаць. «Экспертыза выконваецца на працягу месяца», – адзначыў ён. Гледзячы па ўсім, размова ідзе пра платную паслугу.

Ён не лічыць гэта «падглядваннем», а «нармальным кантролем».

Бацькам пры гэтым варта памятаць, што структура, якую прадстаўляе Сыса, таксама ўцягнутая ў палітычныя рэпрэсіі, і падобны зварот можа абярнуцца крымінальнай справай з ініцыятывы бацькоў супраць непаўнагадовага без віны апошняга.

Па звестках праваабаронцаў, з пачатку пратэстаў у Беларусі тысячы дзяцей адчулі на сабе рэпрэсіі праз затрыманне і палітычны крымінальны пераслед бацькоў, а дзясяткі апынуліся за кратамі. А некаторых непаўнагадовых нават збівалі і катавалі.

Па стане на 1 чэрвеня ў краіне налічваецца двое непаўнагадовых зняволеных — фігуранты крымінальнай справы «Чорныя салаўі» Марыя Місюк і Трафім Барысаў.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары