Скаргу гомельскага валанцёра на ўмовы ўтрымання ў ІЧУ не разглядзелі

У дакуменце, падпісаным намеснікам начальніка абласнога УУС Гомельскага аблвыканкама М. Файзуліным, гаворыцца пра тое, што ў выніку праведзенай праверкі парушэнняў у дзеяннях супрацоўнікаў ІЧУ не зафіксавана.

Аўтар скаргі, гамяльчук Ілля Міронаў, дабіваўся паляпшэння ўмоваў утрымання адміністрацыйна затрыманых грамадзянаў у гарадскім ІЧУ. 18 студзеня 2023 года ён накіраваў абласному кіраўніцтву міліцыі заяву, у якой распавядаў пра свой негатыўны вопыт прыбывання ў дадзенай установе. У прыватнасці, аўтар звароту звяртаў увагу на тое, што ўмовы ўтрымання пярэчаць нормам, прадугледжаным Працэсуальна-выканаўчым кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях, Правілам унутранага распарадку ізалятараў часовага ўтрымання і Правілам унутранага распарадку месцаў адбывання адміністрацыйнага арышту. Актывіст прыводзіў наступныя парушэнні: перапоўненыя камеры, адсутнасць спальных прыналежнасцей і бялізны, дрэнная якасць харчавання і адсутнасць чыстай вады, забарона на прагулкі, антысанітарыя, псіхалагічны ціск і гэтак далей. Акрамя гэтага, у дачыненні да “палітычных” праводзіліся па некалькі разоў на дзень праверкі і вобшукі з вывадам у калідор.

“Я не згодны з іх адпіскай і ўжо буду адпраўляць заяву ў МУС РБ адпаведнасці з артыкулам 20 Закона”, — адрэагаваў на незмястоўны адказ Ілля Міронаў.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары