Сям’я абаронцаў беларускай мовы ў бяспецы

Кіраўнік дабрачыннага фонду “BySOL” Андрэй Стрыжак паведаміў пра тое, што вядомыя беларускія актывісты змаглі эвакуявацца з краіны, дзе ім пагражаў пераслед.

Андрэй Стрыжак, Ігар Случак і Аліна Нагорная з дзецьмі ў Вільні. Фота: фэйсбук Андрэя Стрыжака

”Гэта была асаблівая эвакуацыя са складанымі і драматычнымі рашэннямі. Складаная яшчэ і тым, наколькі шмат Аліна і Ігар змаглі зрабіць, знаходзячыся ў Беларусі дагэтуль. Іх расповед пра жыццё апошніх трох год – гэта драматычны прыгодніцкі трылер і гэты расповед варты асобнай кнігі…”, – раскрывае некаторыя падрабязнасці ад’езду актывістаў Андрэй Стрыжак.

Падтрымаць прынцыповых беларусаў можна па спасылцы (карта/paypal).

Як паведамляюць праваабаронцы, сям’я цяпер знаходзіцца ў Вільні, ім таксама патрэбная дапамога на пару гадзін у дзень па догляду за дзецьмі, каб у дарослых была магчымасць наладзіць побыт і пачаць працаваць. Яшчэ патрэбныя некаторыя рэчы: зімовыя дзіцячыя камбезікі (1 год і 3 гады – памеры 80 і 98), асвятляльныя прыборы (таршэры, настольныя лямпы), дзіцячая ванначка, дзіцячыя стулікі (2-4) і столік, невялікі дзіцячы вазок. Калі вы можаце дапамагчы, пішыце ў асабістыя Alina Nahornaja.

УВАГА! Не карыстайцеся BY/RU плацёжнымі інструментамі для даната праз BYSOL

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары