Калі хочацца нечага незвычайнага, а прынамсі арыгінальнага, свайго, беларускага, то раім звярнуць увагу на краму “Шустры Вожык”. Што праўда, гэтая крама і прастора для дзетак ды іх бацькоў працуе ў Гродна, але ёсць магчымасць усё замовіць АНЛАЙН. Вашы пакупкі вышлюць у любую кропку Беларусі і нават за мяжу. Забаўкі, кнігі, гульні, канструктары, сувеніры, упрыгожванні, вырабы беларускіх вытворцаў…
Увесь асартымент крамы – на беларускай мове. Калі будзеце ў Гродна, то шукайце “Шустры Вожык” па адрасе Замкавая, 18, у гістарычным цэнтры горада над Нёманам. Стваральніца крамы – Кацярына Шуст, ураджэнка Магілёва, якая пазней вучылася і жыла ў Мінску, але палюбіла Гродна і засталася там жыць.
А яшчэ ў гэтай краме сапраўды жыве самы сапраўдны вожык!