Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

by ZB

Адзіны беларускамоўны незалежны рэсурс Гомеля «Штодзень» – на мяжы закрыцця. Каб нашае выданне працягвала працаваць, мы маем патрэбу ў дапамозе. Кожная капейчына важная!

Даведаўшыся пра пагрозу закрыцця «Штодня», вядомыя гомельцы выказваюцца ў нашую падтрымку. Музыкі, блогеры, паэты, грамадскія актывісты і выдаўцы заклікаюць беларусаў праявіць салідарнасць з рэгіянальным медыйным праектам.

Ад імя выдавецкай ініцыятывы, якая займаецца папулярызацыяй коміксаў на беларускай мове comicsby.live, распаўсюдзілася такое паведамленне:

«Рабятам з Гомеля патрэбна дапамога. Любыя праекты калі-небудзь закрываюцца. Спачатку яны існуюць на энтузіязме, потым яго становіцца менш, і тады любая дапамога можа прадоўжыць існаванне праекта. Шануйце тое, што яшчэ не закрылася, пазней проста будзе нечага…»

 

Паэт, перакладчык Алесь Плотка:

«Выбітнае гомельскае медыя патрабуе нашай падтрымкі. Хачу выказаць людзям, якія яго робяць, асабістую ўдзячнасць за ўсё, зробленае для рэгіянальнай журналістыкі (канкрэтна для гомельскай). Кожны злоты важны ў гэтай справе.»

 

Алесь Плотка

Грамадскі актывіст Валер Сляпухін:

«Вельмі складана працаваць журналістам у цяперашнія часы. Яшчэ больш складана працаваць у рэгіёнах, ды мець сваю мэтаваю аўдыторыю. Ёсць просьба патрымаць рэгіянальнае Гомельскае медыя Штодзень. Спадзяюся на кожнага!»

 

Валерый Сляпухін

Эколаг, публіцыст Дзмітрый Янкоў:
«Сябры! Асабліва гомельскія! Звяртаюся па дапамогу, але не для сябе. Штодзень трывае не лепшыя часы, і каб працягваць сачыць і даваць вам актуальную і праўдзівую інфармацыю аб нашым рэгіёне, яму неабходна фінансавая падтрымка. Нагадаю, што Штодзень – гэта адзіны рэсурс, які працуе толькі на беларускай, і амаль адзіны з незалежных гомельскіх. Прашу тых, каму бяспечна(!), падтрымаць яго манетай, альбо інфармацыйна…»

 

Просім падтрымаць нас на патрэоне.

Увага!!! З Беларусі не падтрымлівайце нас, паколькі гэта цягне за сабой рызыку крымінальнага пераследу.

Штодзень

 

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png