145
Актывіста з Гомеля Васіля Палякова прызналі палітвязнем 29 лютага. Ён адбыў 30 сутак адміністратыўнага арышту ў лістападзе 2023 года і зноў быў затрыманы, з 23 студзеня яму ўжо тры разы давалі на 15 сутак. Правабаронцы лічаць такі пераслед палітычна матываваным.
Што вядома пра Васіля Палякова?
- Васіль Палякоў скончыў Гомельскі дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці гісторыя і аспірантуру Рэспубліканскага інстытуту вышэйшай школы па спецыяльнасці паліталогія.
- Ён працаваў настаўнікам, але быў звольнены з палітычных матываў.
- Ён у 2018 годзе ўзначальваў Аб’яднаную грамадзянскую партыю (ліквідаваная рашэннем уладаў), доўгі час быў актывістам гэтай партыі, з 2006 года неаднаразова кіраваў гомельскай суполкай, з 2012 года быў намеснікам старшыні. Удзельнічаў у шэрагу палітычных кампаніях.
- Займаўся праваабарончай дзейнасцю.
- З 2020 года яго неаднаразова затрымлівалі і адпраўлялі на суткі, у яго дома праходзілі вобшукі. У лістападзе, паводле праваабаронцаў, Васіль абвяшчаў галадоўку на знак пратэсту супраць беспадстаўнага палітычнага пераследу.