Што паслухаць на выходных? Тэматычная падборка песень пра таксі

by ZB

Прапануем тэматычную падборку ад “Штодня” песень пра таксі (а то шмат хто нічога, акрамя песні Баярскага, на гэтую тэму прыгадаць не можа). Слухаем на пляжы, лецішчы ці на шашлыках, каб асалода ад летняга сонейка была большай.

Ілюстрацыйнае фота

VANESSA PARADIS, JOE LE TAXI

У 1988 годзе гэтая песня лідзіравала ва французскім гіт-парадзе. Герой песні, таксіст, ездзіць па горадзе, а ў галаве ў яго – ром і румба (ад усяго гэтага, напэўна, яму цёпла і хораша).

 

 

OSMANI GARCIA Ft. PITBULL, SENSATO, DAYAMI LA MUSA – El Taxi

Гэты трэк дазваляе не толькі слухаць, але яшчэ і танчыць. Песня пра тое, як весела можа быць у таксі.

 

 

EROS RAMAZZOTTI, TAXI STORY

Песня 2010 года. Галоўны герой ездзіць па горадзе і размаўляе з асобамі, якіх сустракае.

 

 

RICARDO ARJONA, HISTORIA DE TAXI

Гватэмальскі спявак запісаў гэтую кампазіцыю ў 1994 годзе. Размовы з незнаёмцамі ў таксі –  гэта заўсёды цікавая гісторыя.

 

BIG YELLOW TAXI

Напісаная ў 1970 годзе канадскай спявачкай Joni Mitchell песня была перакаверана шматкроць. Прапануем адно з самых стылёвых выкананняў.

 

TAXI, DZIECIĘCE PRZEBOJE

Усё яшчэ думаеце, што “Сіні трактар” самая ліпучае песня? Гэты вы яшчэ не чулі дзіцячай спеўкі пра таксі) Нават як не валодаеце польскай, вам спадабаецца!

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png