Шматдзетныя сем’і аднеслі да груп рызыкі

by homieldays

Наглядныя камісіі наведваюць групы рызыкі для прафілактыкі пажараў. У групы рызыкі адносяцца адзінокія пенсіянеры, грамадзяне, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, і шматдзетныя сем’і. Менавіта гэтыя катэгорыі грамадзян наведваюць з рэйдамі наглядныя камісіі, каб праверыць умовы пражывання.

Як адзначаецца на сайце Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС, “супрацоўнікі МНС, з мэтай недапушчэння гібелі людзей на пажарах і прывядзення ў пажаранебяспечны стан жыллёвага фонду, наведваюць дамы, дзе пражываюць грамадзяне “групы рызыкі”: шматдзетныя сем’і, адзінокія пенсіянеры, грамадзяне, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі.”

ілюстрацыйнае фота: https://pixabay.com/

 

Шматдзетная маці Паліна (імя змененая) адзначае, што сутыкнулася з падобным стаўленнем да шматдзетных сем’яў, калі яшчэ сама не была шматдзетнай:

Я праходзіла практыку ў школе  і заўважыла, што ў настаўніцкай вісела статыстыка, штосьці накшталт “столькі сем’яў няпоўных, столькі нядобранадзейных, столькі шматдзетных”. Мяне гэта вельмі здзівіла і пакарабаціла такое “суседства”.

Паводле інфармацыі БелТА, у Гомельскай вобласці налічваецца 19,5 тысяч шматдзетных сем’яў.

 

Штодзень

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png