У Гомелі з’явіўся Сквер выратавальнікаў — праект, які, здавалася б, мусіў выклікаць гонар і павагу. Аднак скульптура выратавальніка, цэнтральны элемент сквера, выклікаў не захапленне, а іранічныя каментарыі і жарты.
Нягледзячы на задэклараваную ідэю — ушанаванне працы выратавальнікаў — многія гамяльчане не маглі пазбавіцца ад адчування, што перад імі… касманаўт. І не абы-хто, а Юрый Гагарын. Можа, гэта ўсё — праз шлем і пільны позірк у неба.
Сярод хвалебных каментароў, на пісаных як пад капірку “люблю горад, прыгожа, вова прывалаў малайчына”, знайшліся крытычныя выказванні. Сабралі для вас абурэнні гамяльчан наконт новага помніка.
Пакуль дзяржаўныя СМІ з энтузіязмам пісалі пра “новую традыцыю — пацерці бот скульптуры”, у каментатараў у інтэрнэце былі іншыя клопаты:
“Падобна на аматарскую працу.”
Лавы стаяць на самым сонцы. У дождж таксама не сядзеш на лавы, бо лавы будуць мокрыя і сам будзеш мокры. Адчуванне, што рабілі ўсё для птушачкі.
“І зноў гэты малюнак з пліткі. Ён ужо ўсюды — быццам адзін шаблон на горад.”
“Не магу зразумець, калі раніца, а калі вечар, усё асвятленне на нашым баку, давядзецца набываць цёмныя шторы”
“А гулівера ўжо пасадзілі?! Занадта свабодны быў”
“А яны паўсюль будуць гэты малюнак з тратуарнай пліткі выкладаць ? Увесь горад у іх.”
“Падобны на Гагарына.”
Падобна, што ўлады, запусціўшы ідэю традыцыі “пацерці бот” скульпутры, разлічвалі на нейкую чароўную сімволіку. Але народ хутка падхапіў гумар:
“Трэба было шырынку залатой зрабіць, каб было больш эфектыўна.”
“Лепей адрызу церці вусы прэзідэнта, можна тады ўвогуле нічога не рабіць і галавой не думаць.”