Серп, молат і пяціканцовая зорка: у Чачэрску з’явіцца графіці з братамі Лізюковымі

Самае «савецкае графіці» зойме сцяну дома на вуліцы Савецкай у Чачэрску і будзе прысвечанае гадавіне вызвалення Беларусі ў 1944 годзе.


Пакуль што работа знаходзіцца на стадыі эскіза, дэталі прамалёўвае мастак. Але ўжо відавочна, што там будуць усе атрыбуты, знаёмыя нам па савецкім мастацтве: чырвоны колер, серп і молат, пяціканцовая зорка, а таксама агульная стылістыка.
Ураджэнцы Гомеля Браты Лізюковы – Аляксандр, Пётр і Яўген – ваявалі пад час Другой сусветнай вайны на баку Савецкага саюза. Усе яны загінулі далёка ад роднай зямлі. Аляксандр і Пётр былі ўганараваныя звання Герояў Савецкага Саюза. Ім траім усталяваны помнік у Гомелі.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары