Гэтыя лічбы агучылі пад час прыёма кіраўніка аблвыканкама Івана Крупко. Выдзеленыя пуцёўкі удалося размеркаваць сярод больш чым 600 дзяцей з інваліднасцю. Якім менавіта чынам, не згадваецца.
Падобная невялікая колькасць даступных тураў на мора адкрывае шматлікія варыянты злоўжыванняў чыноўнікаў. Хоць нельга выключаць, што было праведзена нешта накшталт латарэі.
Пра такія абмежаваныя магчымасці аблвыканкаму стала вядома, калі на прыём да Крупко ў Гомелі прыйшла жыхарка горада Ірына, якая выхоўвае пяцёра дзяцей, сярод якіх ёсць дзіцё з інваліднасцю. Раней яна прасіла выдзеліць ёй пуцёўку на мора, але атрымала прапанову аздараўлення ў адным з трох санаторыяў Беларусі.
Зварот гамяльчанкі, як справаздачыцца аблвыканкам, разглядаўся спецыяльнай камісіяй. Але цяпер кіраўнік вобласці хоча, каб дапамогай сям’і заняліся «комплексна» і прапрацавалі праграму лячэння дзіця.
Падобнае рашэнне чыноўніка, найхутчэй, не ўключае ў сябе паездку на мора.