Самыя важныя артыкулы “Штодня” ў 2024 годзе

Гістарычны здымак: нацыянальны сцяг Беларусі над Гомельскім драмтэатрам. 16 жніўня 2020 год

Сёлета мы запусцілі цэлы праектГісторыі антысавецкага супраціву: 1953-1991, у якім размяшчалі матэрыялы пра змаганне з камуністычнай сістэмай. У папярэднія дзесяцігоддзі, нават у самыя змрочныя часы СССР, у Гомелі жылі людзі, якія захоўвалі святло Беларушчыны. А вакол іх гуртаваліся аднадумцы. Дзякуючы іх нябачнай працы паўсталі цэлыя асяроддзі, з якіх выйшлі новыя пакаленні дэмакратаў і дзеячаў нацыянальнага руху.

Цягам года таксама аўтарамі “Штодня” былі напісаныя шэраг важных публікацый пра гісторыю горада, якія грунтаваліся на невядомых шырокаму колу замежных першакрыніцах. Так, у тэксце Як беларускія сяляне з гомельскай Касцюкоўкі спалілі рэўкам у 1930-х. Супраціў калектывізацыі і ўсталяванню савецкай улады на Гомельшчыне” ўпершыню на беларускай мове публікаваліся фрагменты ўспамінаў арыстакратычнага роду Нолькенаў (апошніх уласнікаў Касцюкоўкі), продкі якіх хадзілі ў крыжовыя паходы.



У эксклюзіўным артыкуле “Злы дэман княгіні Паскевіч” распавядалася дэтэктыўная гісторыя пра тое, хто пакінуў апошнюю ўладальніцу Гомеля без грошай і на літасць бальшавікам.

 

2024-ы прайшоў пад знакам мілітарызацыі і спекуляцыі на тэме ІІ Сусветнай вайны. У Гомелі адной з цэнтральных падзей года стала рэканструкцыя плошчы Паўстання. Наш аўтар падрыхтаваў артыкул пра тое, чаму Савецкія наратывы жывей усіх жывых, альбо чаму нельга абысціся без танка на плошчы”.

 

У артыкуле “Жыццё дзікуноў, альбо ўлюлюканне “гасударавых людзей” гісторык Раман Абуховіч аналізаваў прычыны дэградацыі культурніцкай сферы на прыкладзе рэзананснай паказухі ад супрацоўнікаў Калінкавіцкага музея.

 

У публікацыі “Такія мілыя, блізкія і ўжо нават родныя акупантыгісторык Раман Абуховіч разважаў пра тое, як ставіцца да спадчыны і дзейнасці расейскіх каланізатараў-гаспадароў Гомеля ранейшых вякоў.

 

 

У 2024 годзе здараліся і сумныя падзеі. “Штодзень” пісаў і інфармацыйна суправаджаў трагедыю, якая адбылася з гомельцам Дзмітрыем Гарэлькам. Ён памёр у эміграцыі і ягонае цела прадстаўнікі дыяспары дапамаглі даставіць на радзіму.  Пачытаць пра нябожчыка можна ў артыкуле “Сляпухін пра Дзмітрыя Гарэльку, які памёр у выгнанні: «Добры, чулы, сумленны, адкрыты – гэта ўсё, напэўна, пра Дзіму”.

 

У канцы года “Штодзень”, як і многія незалежныя выданні, апынуўся на мяжы закрыцця. Калі вам падаецца, што нашая дзейнасць патрэбная, просім падтрымаць нас.

👉 Вы зможаце зрабіць падарунак на Каляды нашаму рэсурсу праз адзінаразовы перавод сродкаў на платформе buymeacoffee.

👉 Таксама нас можна падтрымаць праз падпіску на patreon.

 

❗️Увага!!! З Беларусі не падтрымлівайце нас, паколькі гэта цягне за сабой рызыку крымінальнага пераследу.

 

Штодзень

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Related posts

Ушанаванне перамогі, якое пабачаць толькі птушкі

Сёлета на Палессі будзе мала вады

Сяргей Ханеня. Гісторыя “валдэморта” з гомельскага ўніверсітэта