Самы вядомы гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка знаходзіцца за кратамі роўна 2 гады

З моманту арышту Леаніда Судаленкі прайшло роўна два гады. 18 студзеня 2021 года яго затрымалі па дарозе на працу. Ад таго часу фактычна паралізаваны праваабарончы напрамак дзейнасці Гомельскага грамадска-палітычнага цэнтру па вуліцы Палеская, 52.

У калоніі Леаніда Судаленку з падачы МУС дадалі ў спіс “экстрэмістаў”. На праваабаронцу ўвесь час ціснуць: абмяжоўваюць перапіску, пазбаўляюць права на спатканне з роднымі і забараняюць пакупкі ў турэмнай краме.

Леанід Судаленка — палітвязень, кіраўнік ліквідаванага ўладамі Гомельскага аддзялення Праваабарончага цэнтра “Вясна”. Больш за 20 гадоў займаецца праваабарончай дзейнасцю, аўтар траціны з усіх скаргаў на Беларусь у Камітэце ААН па правах чалавека, лаўрэат ордэна “Свабода-роўнасць-братэрства” Французскай Рэспублікі. Праваабаронца дапамагаў пісаць скаргі затрыманым падчас акцый пратэсту, абараняў у судзе звольненых “за палітыку” рабочых. Абвінавачаны ў парушэнні народнага арт. 342 КК “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”. На тры гады пазбаўлены волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Як быць адкрытым ЛГБТ-актывістам з ВІЧ-пазітыўным статусам у Мазыры

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса