Самы даўгі пешаходны мост Беларусі закрываюць на рамонт

by ZB

Пешаходны мост паміж Сельмашам і Старым Аэрадромам у Гомелі, даўжыня якога складае рэкордныя 550 метраў, з 1 жніўня закрываецца на рамонт. Арганізацыйныя работы пры гэтым пачаліся ад сёння, але ўлады не раскрываюць падрабязнасцяў, і наколькі яны закрануць рух праз мост.


Гісторыя з рамонтам гэтага (самага працяглага пешаходнага моста ў Беларусі) ідзе не першы год. Пра яго паведамлялася яшчэ ў 2022 годзе, работы павінны былі пачацца ў 2023 годзе.

Тады лесвіцы былі ў аварыйным стане, ступені не адпавядалі нормам, не было безбар’ернага асяроддзя, збіраліся ўсталяваць дах над мостам. У чэрвені 2024 года ў аблвыканкаме прызналі, што рамонт зацягнуўся і абмяркоўвалі, ад чаго можна адмовіцца пры рэканструкцыі і вырашылі ахвяраваць навесамі, складаным асвятленнем.

Але як пішуць цяпер дзяржСМІ, адпаведна праектнай дакументацыі, рамонт уключае ў сябе: умацаванне пралётаў, замену агароджы, прывядзенне ў парадак лесвіцаў абсталяванне даху і асвятлення.

Стан моста пры гэтым даволі кепскі, на гарадскім форуме пішуць, напрыклад: «Ён там ужо і так на адной тынкоўцы і трымаецца, на лесвічныя маршы страшна глядзець і хадзіць па іх».

А вось да рамонту ўсім вядомага пешаходнага моста праз Сож, пра неабходнасць рэканструкцыі якога неаднаразова таксама казалі, пакуль справа не дойдзе. На нарадзе ў гарвыканкаме праекціроўшчыкі толькі прапанавалі эскізы. Асаблівая ўвага чамусьці была ўдзелена падсветцы.

Завяршэнне падрыхтоўкі праектнай дакументацыі запланавана на канец года.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png