Саламяны павук вам у хату!

13 і 14 студзеня майстрыхі Ірына Новік і Валерыя Шкода запрашаюць усіх ахвотных на анлайн мінімарафон па вырабе саламяных павукоў. Падчас заняткаў яны падзеляцца сваімі ведамі, дапамогуць разабрацца з тэхнікай пляцення павукоў, а таксама пазнаёмяць з відамі павукоў, якія бываюць рамбічныя і пірамідальныя.

Саламяны павук – гэта традыцыйны абярэг кожнага дома, які забірае ўсе кепскае і заблытвае ў сваім саламяным павуцінні. А выраб саламянага павука – гэта і цікавы занятак, і сапраўдная медытацыя, якая дапамагае супакоіцца і знітавацца з традыцыямі продкаў.

Фота: https://pavukibelarusi.tilda.ws/?fbclid=IwAR1TcAPa-Ur0ku6uD4eKhvMFMPlEQEJsWPm5-dSGmW6A78zN3nZQRd48loc

 

Кожны занятак зойме больш за гадзіну часу, што дазволіць зрабіць невялікага павучка, а пазней можна самастойна яго дарабіць і ўпрыгожыць на свой густ. Галоўнае – зразумець тэхніку. Для ўдзелу трэба падрыхтаваць салому, ніткі і добры настрой. Але, калі саламяных трубачак у вас пакуль няма, то можна для практыкавання скарыстацца і папяровымі.

Майстар-класы пачнуцца па наступнай спасылцы.

13 студзеня ў 19 гадзін па Беларусі занятак правядзе Ірына Новык, якая з дзяцінства захапляецца традыцыйнымі рамёствамі: шые, вяжа, вышывае, лямцуе, робіць лялек, асвойвае кераміку і ткацтва, а летась пачала працаваць з саломкай. Ірына вядзе свой аўтарскі ютуб канал “Цёця Іра”.

14 студзеня ў 9 гадзін па Беларусі на занятак запрашае Валерыя Шкода, якая робіць і традыцыйных саламяных павукоў, і павукоў у выглядзе завушніц і цацак на ялінку.

Заняткі – бясплатныя, але пры жаданні можаце падтрымаць майстрых. Уся карысная інфармацыя ёсць на старонцы.

Штодзень

 

 

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары