Сайт “Удобный город” прааналізаваў працу грамадскага транспарту. Гомель — у лідарах

Сайт “Удобный город” https://ipetitions.by паглядзеў, як ацэньваюць працу грамадскага транспарту абласных гарадоў і Мінска мясцовыя жыхары. Гомель набраў 2,6 балаў з магчымых 5. І гэта адзін з найлепшых вынікаў.

Аўтобусны парк №6 на Яндэкс-мапах мае ажно 4 зоркі ў 5 магчымых. Але, як аказалася, больш станоўчых ацэнак атрымаў не аўтобусны парк, а сталовая. Вось некаторыя водгукі:

“Не магу сказаць пра сам АП-6, але магу сказаць, што вельмі і вельмі смачная сталовая”, “Сталовая добрая, у астатнім не ведаю”.

Пры гэтым прэтэнзіі да парка мала чым адрозніваюцца ад звычайных па краіне: “Аўтобусы ходзяць абы як. Для чаго зрабілі расклад?” Калі ўбраць водгукі, звязаныя са сталовай, то сярэдняя ацэнка апусціцца да 2,6 балаў. Для параўнання: ацэнка працы магілёўскіх транспартнікаў складае 1,1 бала, Брэст — 1,5, Мінск — 2,5.

Штодзень

 

 

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары