Новае аблічча Рысіку, якога актыўна пазіцыянуюць як сімвал Гомеля, стварыла нейрасетка.
Фота: “Уладзімір Прывалаў. Афіцыйна”
Рысяня прапанавана пакласці ў пластыкавы бокс разам з невялічкімі сувенірамі.
Трэба адзначыць, што з пункту гледжання стылю, гэта ўжо вялікі крок наперад. Бо ўсе папярэднія спробы намаляваць, зрабіць аб’ёмную канструкцыю ці нейкім іншым чынам візуалізаваць гомельскі маскот былі няўдалымі няўклюднымі. Такі Рысік выглядае міла і па-сяброўску.
Аб’ёмная канструкцыя ў выглядзе рысі
Але ў працы з нейрасеткамі трэба памятаць, што тэхналогія яшчэ толькі развіваецца і патрабуе кантролю і дапамогі чалавека. Пластыкавае марожанае, мяч і ролікавыя канькі (куды меншыя, чым лапы Рысіка і нефункцыянальныя) – гэта хутчэй з набору рэчаў лялькі Барбі. Рухі Рысіка на відэа таксама выклікаюць пытанні – ён, здаецца, ляжыць, але потым бярэ марожанае з пазіцыі стоячы.
Калі ідэю дапрацаваць – адкінуць усё непатрэбнае, трохі прыбраць сляды таго, што гэта зроблена бяздушнай машынай – то такая выява цалкам магла б актыўна выкарыстоўвацца. І як выява на плакатах, і як цацка ці бірулька.