«Рускі дом у Гомелі» павёз беларускіх дзяцей у крымскі «Артэк» 

«Першыя ластаўкі паляцелі з Гомеля ў крымскі Артэк! Пераможца і фіналістка Усерасійскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» Расціслаў Утр<…> і Даша Се<…> атрымалі пуцёўкі на змену «Славе не цямнець, традыцыям жыць», — адсправаздачылася ў сваім афіцыйным телеграм-канале арганізацыя «Рускі дом у Гомелі».

Фота: “Рускі дом у Гомелі”

Не пабаяліся назваць і прозвішчы дзяцей (мы наўмысна не напісалі іх цалкам па этычных меркаваннях – Рэд.). Той факт, што наведванне акупаванай Расеяй тэрыторыі Украіны з боку Расеі — парушэнне ўкраінскага і міжнароднага права, іх, быццам, не бянтэжыць. Як і тое, што ва Украіне ідзе вайна і Збройныя Сілы Украіны плануюць контрнаступленне.

Яшчэ больш уражвае той факт, што падобныя паездкі не бянтэжаць і бацькоў гомельскіх школьнікаў. Пра іх матывацыю застаецца толькі здагадвацца.

Вішанька на торце – наступная цытата «Рускага дома ў Гомелі»:

«Пераможны май у Артэку сустрэнуць дзеці з усёй Расеі і 33-х замежных дзяржаў! Нашых хлопцаў чакаюць патрыятычныя акцыі, мітынгі, канцэрты. Гамяльчане прывязуць партрэты сваіх дзядоў — герояў Вялікай Айчыннай вайны — для ўдзелу ў акцыі «Бессмяротны полк».

Штодзень 

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Як быць адкрытым ЛГБТ-актывістам з ВІЧ-пазітыўным статусам у Мазыры

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса