Рускі дом у Гомелі ўзначаліла прыхільніца ЛНР і ДНР

Новапрызначаная кіраўнічка – Вольга Бараненка, юрыстка паводле адукацыі, член Грамадскага савету пра Мінлічбы Расеі. У сацыяльных сетках у яе допісы пра дзень перамогі на 9 траўня і свяцейшага патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

 

 

Дзіўны факт, што сацыяльныя сеткі ў новай кіраўнічкі РД пачынаюцца зусім нядаўна. У ВК першы яе допіс у 2021 годзе, калі яна пачынае актыўную палітычную дзейнасць (напярэдадні, у 2020 яе абіраюць у Грамадскі савет пры Мінлічбы Расеі і яна становіцца фіналісткай конкурсу “Лідары Расеі. Палітыка”). І распачынае яна свае актыўныя допісы ў ВК з гісторыі пра свайго падапечнага, выпускніка дзіцячага дома, які запрасіў на вяселле Пуціна і атрымаў пуцёўку ў Сочы.

На сваёй старонцы ў ВК яна віншуе беларусаў з афіцыйным днём незалежнасці 3 ліпеня і днём яднання народаў Беларусі і Расеі.

 

Таксама напярэдадні нападу на Украіну (22 лютага 2022) Вольга Бараненка напісала пра прызнанне ДНР і ЛНР Пуціным.

Пра тое, што ў апошні год у Грузіі і Беларусі інтэнсіфікавалі працу прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва, адзначае загадчыца інфармацыйна-аналітычнага аддзелу Украінскага інстытуту Надія Коваль. Украінскі інстытут у свой час выпусціў даследаванне пра дзейнасць Рускіх дамоў пад назвай “Рассупрацоўніцтва: нясцерпная жорсткасць “мяккай сілы”. Паводле даследавання, Рассупрацоўніцтва (і рускія дамы як прадстаўніцтвы Рассупрацоўніцтва) — гэта “ідэалагізаваная і жорстка іерархічная структура, якая праводзіць ідэі, што патрэбныя расейскаму рэжыму”.

На думку Надіі Коваль, прызначэнне новай кіраўнічкі можа азначаць узмацненне вертыкалі і, хутчэй за ўсю, кансалідацыю ўпраўлення ў ключавых краінах.

— Другі варыянт – яны змяшчаюць акцэнты з працы з “культуры і балалаек” на нейкія сучасныя тэхналагічныя штукі, якія б маглі быць цікавымі для моладзі, вынаходніцтвы, айці, дасягненні Расеі ў высокатэхналагічных сферах, нейкія стажыроўкі і азнаямленчыя паездкі. Можа, таму і прызначаная гэтая кіраўнічка з Мінлічбы.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Як быць адкрытым ЛГБТ-актывістам з ВІЧ-пазітыўным статусам у Мазыры

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса