Рэдактары раёнак скардзяцца, што на іх не хочуць падпісвацца

Галоўны рэдактар дзяржаўнай газеты “Добрушскі край” Сяргей Чайдак паскардзіўся на чытачоў у сваёй рэдактарскай калонцы. Маўляў, падчас правядзення падпісной кампаніі адзін з суразмоўцаў заявіў, што не можа выдаткаваць 30 рублёў на папяровае выданне, паколькі “яму трэба карміць дзяцей”. А ў таго, піша галоўны рэдактар “Добрушскага края”, мабільны тэлефон коштам у паўгадавы заробак. Тое ж самае Сяргея Чайдак пачуў і ад “людзей, якія вярталіся з працы дадому на люксавых аўто, набытых у салонах вядомых брэндаў”.

Сяргей Чайдак

Кошт падпіскі на газету “Добрушскі край” на тры месяцы складае 37 рублёў 57 капеек. Для ведамстваў на квартал – 127 рублёў 91 капейка. Для пенсіянераў, інвалідаў, шматдзетных сем’яў і прыёмных бацькоў – 11 рублёў 20 капеек.

Паводле сайта дзяржазакупак, падпіскі на 3 квартал на “Добрушскі край” афармляюць многія арганізацыі і ведамствы. Сярод іх – сектар спорту і турызму, цэнтр па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Добрушскага раёна, добрушская ДЮСШ, фінансавы аддзел Добрушскага райвыканкама, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання, розныя сельсаветы, палац культуры і іншыя дзяржструктуры.

Штодзень

Related posts

Жыхары Зябраўкі скардзяцца на засілле агрэсіўных бадзяжных сабак

Кіраўніцтва БМЗ спрабуе даказаць, што там усё пад кантролем

У Гомелі пройдзе фестываль «Славянскае адзінства» без Украіны, затое з 80-метровым пірагом