Расліна года 2024 – сон-трава. Птушка года 2024 – шэрая варона

Беларускае батанічнае таварыства ўпершыню правяло конкурс “Расліна года”. Удзел у конкурсе ўзялі больш за 100 чалавек, якія прапанавалі 61 від раслін. У топ-6 з істотным адрывам ад іншых увайшлі, акрамя сон-травы, васілёк сіні, дуб чарэшчаты, шпажнік чарапіцавы, венерын чаравічак і гарлачык белы. Але сон-трава перамагла!

Сон-трава (Pulsatilla patens) – гэта рэдкая вясновая кветка, якая занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі. Гэта першацвет, і многія, засумаваўшы за зіму па кветках, яе зрываюць, чаго рабіць у ніякім разе нельга! Менавіта гэта, а таксама скарачэнне сасновых лясоў, асноўныя прычыны рэдкасці гэтай прыгожай расліны. На Гомельшчыне сон-траву ёсць шанец сустрэць у Брагінскім, Буда-Кашалёўскім, Жыткавіцкім, Жлобінскім, Калінкавіцкім, Мазырскім, Петрыкаўскім, Рэчыцкім і Хойніцкім раёнах.

ШЭРАЯ ВАРОНА – птушка 2024 года

У “птушыным” конкурсе сярод пераможцаў аказалася шэрая варона. “Мы лічым вельмі шкодным стэрэатып, што гэтая птушка з надзвычай высокім інтэлектам — няважны ў прыродзе від. Такое стаўленне вядзе да разбурэння гнёздаў, калечання і забойства птушак”, — лічаць прыхільнікі вароны. Перавагай сваёй кандыдаткі яны называюць тое, што шэрая варона жыве ў непасрэднай блізкасці ад чалавечага жытла, і за ёй даволі лёгка і вельмі цікава назіраць.

Дарэчы, птушкай 2023 года з’яўляецца звычайная туркаўка, а птушкай 2025 года абраны вялікі грыцук.

Штодзень
Фота: Шэрая варона. Брэст. Віталь Некрашэвіч, planetabelarus.by

 

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары