Расейскі гурт прарваўся ў фінал гомельскага фестывалю “Сожскі шлягер” з сімвалам ПВК “Вагнер” у руках

Фронтмэн калектыву з Навазыбкава Hydrargyrum, падпалкоўнік паліцыі на заслужаным адпачынку, Алег Рамашоў у адборачным туры выйшаў на сцэну з кувалдай у руках. Нягледзячы на тое, што гэтая прылада стала сумным сімвалам дэманстрацыі “музыкантамі” (як называюць прадстаўнікоў ваеннай групоўкі з-за супадзення назвы арганізацыі з прозвішчам кампазітара) агрэсіі і беспрэцэдэнтнай жорсткасці, журы гомельскага конкурсу палічыла магчымым прапусціць гурт у фінал.

Цікава, што Hydrargyrum не планавалі ўдзелу ў спаборніцтве кавер-бэндаў, бо ніколі не граюць інтэрпрэтацыі чужых песень на сваіх канцэртах. Да ўдзелу, як піша belkagomelby, яны былі запрошаны самімі арганізатарамі.

Штодзень

Related posts

Некалькі згадак пра Віктара Адзіночанку

Праблема вырашана, калі заплаціце самі. Асаблівасці рамонту пад’езда ў Гомелі

“Гэта “завхоз”, а не рэктар”. Хто ў Гомелі адказны за падаўленне студэнцкіх пратэстаў