Папярэдні конкурс на сайце дзяржзакупак на распрацоўку перадпраектнай (перадінвестыцыйнай) дакументацыі аб’екта “Капітальны рамонт пешаходнага моста праз раку Сож па вуліцы Баўмана“ мусіў скончыцца да 7 чэрвеня. Але ён не адбыўся. І конкурс працягнулі да 17 чэрвеня. Прыкладная цана распрацоўкі перадпраектнай дакументацыі, на думку “Упраўлення капітальнага будаўніцтва Гомеля”, – 30 тысяч рублёў. Шырыня ракі Сож у рысе Гомеля складае каля 230 метраў. Пешаходны мост праз Сож па вуліцы Баўмана – гэта адзіная зручная магчымасць патрапіць на пляж у цэнтры горада. У Гомелі на наступным тыдні чакаецца тэмпература паветра да +33. А гэта азначае, што пляжны сезон у гомельцаў зноў пройдзе пры наяўнасці моста праз раку, капітальны рамонт якога не могуць зрабіць больш за 60 год.
Рамантаваць мост праз Сож няма каму
Пешаходны мост праз раку Сож па вуліцы Баўмана не бачыў капітальнага рамонту з 1960-х гадоў. Неналежны стан моста адзначаюць жыхары Гомеля даўно. Аднак адноўленага моста ў гэтае лета гомельцы не дачакаюцца.