Раёнка «Петрыкаўскія навіны» вучыць чытачоў правільна карыстацца VPN

VPN

Аўтары згадваюць, што гэта папулярны інструмент для забеспячэння ананімнасці і бяспекі ў інтэрнэце. Але ў раёнцы забыліся нагадаць, што сёння гэта папулярны спосаб дабрацца да незалежных СМІ, заблакаваных уладамі Беларусі як экстрэмісцкія.

Сярод пагрозаў VPN «Петрыкаўскія навіны» пералічваюць рызыкі, пра якія пішуць і расійскія прапагандысцкія медыя.

Але тут ў раёнцы дадаюць рэкамендацыі, як пазбегнуць небяспекі: праверыць водгукі на работу правайдэра, абраць сэрвіс з моцным шыфраваннем, пампаваць праграмы толькі з афіцыйных крыніцаў, рэгулярна абнаўляць праграмы VPN, правяраць адрасы сайтаў і прыладаў перад выкарыстаннем.

«Штодзень» рэкамендуе карыстацца VPN для таго, каб не заставацца без аб’ектыўнай і незалежнай інфармацыі.

Related posts

“У блакадным Ленінградзе цярпелі і вы цярпіце”

Некалькі згадак пра Віктара Адзіночанку

Праблема вырашана, калі заплаціце самі. Асаблівасці рамонту пад’езда ў Гомелі