Прыхільнік ЧВК “Вагнер” віншуе з Днём незалежнасці

by ZB

Гомельскае дзяржТВ у віншавальным роліку з нагоды афіцыйнага Дня незалежнасці дало слова прыхільніку ЧВК “Вагнер” Уладзіміру Габрову.
Гэта той самы чалавек, які прыцягнуў у свой час у рэчыцкую гімназію сімвал вагнераўцаў — кувалду. З такімі кувалдамі байцы вайсковай кампаніі, якая нядаўна ледзьве не здзейсніла вайсковы пераварот у РФ і напалохала да смерці Уладзіміра Пуціна, распраўляюцца са сваімі ворагамі. “Незалежнасць — гэта наша любоў да радзімы”, — гаворыць у відэа Габроў. Праўда, за кадрам застаецца тое, якую канкрэтна радзіму ён мае на ўвазе.

Уладзімір Габроў вядомы ў Рэчыцы як кіраўнік ваенна-патрыятычнага цэнтра спецпадрыхтоўкі моладзі “Скіф”. Ён неаднаразова быў фігурантам журналісцкіх матэрыялаў, у якіх распавядалася пра дзейнасць прарасейскіх радыкалаў.

Штодзень

 

 

 

 

 

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png