Праз рамонт моста частка жыхароў Мазыра пазбаўленая магчымасці даехаць ранішнім цягніком да Мінска

Жыхарам Мазыра праблематычна даехаць да Калінкавіч, каб патрапіць на ранішні цягнік да Мінска. Два гарады Мазыр і Калінкавічы звязвае мост праз Прыпяць, які эксплуатаваўся 65 год. Нядаўна ўлады Гомельшчыны адрапартавалі пра тое, што, нарэшце, пачаўся рамонт гэтага моста на аўтадарозе Калінкавічы-Мазыр. Гаворыцца пра тое, што рэканструкцыя аб’екта завершыцца праз два гады, у снежні 2025 года.

Фота: Вікіпедыя

Аднак доўгачаканы рамонт пуцеправоду прынёс шмат нязручнасцей для жыхароў Мазыра і Калінкавічаў.

Ілюстрацыйнае фота

У прыватнасці, мясцовыя людзі скардзяцца на тое, што ў звязку з перакрыццём моста ім стала праблематычна паспяваць на ранішні цягнік да Мінска, які адпраўляецца з Калінкавіч у 6.02. Гаворка ідзе пра тое, што многія жыхары некалькіх густанаселеных раёнаў Мазыра, якія імкнуцца сесці на згаданы цягнік, пазбаўленыя такой магчымасці. Праблему мог бы вырашыць чыгуначны транспарт. Акурат бліжэйшая да гэтых раёнаў чыгуначная станцыя — “Козенкі”, адкуль можна было б даехаць да Калінкавіч. Аднак цягнік з гэтай станцыі выязджае ў 5,57 і прыбывае на станцыю Калінкавічы толькі ў 6.30. То бок людзям не хапае ўсяго паўгадзіны для перасадкі на цягнік да сталіцы. У сацыяльных сетках Калінкавічаў з’явіліся анлайн-галасаванні, у якіх мясцовыя выступаюць за тое, каб маршрут адаптавалі да патрэб людзей, а менавіта пусцілі яго так, каб ён прыбываў да 6.00. Вынікі апытання плануюць накіраваць у Міністэрства транспарту і камунікацый.

Штодзень 

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары