Праз абвал моста на Смаленшчыне цягнікі з Гомеля ў Маскву будуць спазняцца

Некалькі цягнікоў з Гомеля ў Маскву будуць прыходзіць са спазненнямі праз абвал моста ў раёне станцыі Вязьма Смаленскай вобласці. У прыватнасці, гаворка ідзе пра цягнікі №56 «Гомель – Москва» і №55 «Москва – Гомель», якія на перыяд аднаўленчых прац будуць хадзіць у абыход. Прыблізны час спазненняў дадзеных маршрутаў – 3,5-4 гадзіны.

Фота: МНС РФ

8 красавіка ў Вязьме на чыгунку абрынуўся аўтамабільны мост, у выніку чаго загінула адна жанчына і некалькі чалавек пацярпелі. Праз гэтае здарэнне рух цягнікоў на перагоне Вязьма-Сямлёва на Смаленшчыне часова прыпыняецца. Жыхары Вязьмы некалькі год звярталі ўвагу мясцовых уладаў на аварыйны стан моста.

Штодзень

Related posts

Некалькі згадак пра Віктара Адзіночанку

Праблема вырашана, калі заплаціце самі. Асаблівасці рамонту пад’езда ў Гомелі

“Гэта “завхоз”, а не рэктар”. Хто ў Гомелі адказны за падаўленне студэнцкіх пратэстаў