Навіны горада

Праваслаўны святар з Рагачова Ігар Кавальчук не выйшаў на волю пасля арышту

Верагодна, царкоўнага служыцеля перазатрымалі па новай адміністрацыйнай справе

23 лютага скончыліся 15 сутак арышту, якому падвергнуўся святар з Рагачова Ігар Кавальчук, аднак на волю ён так і не выйшаў, паведамляе Хрысціянская візія. Верагодна, супраць яго быў распачаты яшчэ адзін адміністратыўны працэс па артыкуле 19.11 (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).


Святар Ігар Кавальчук быў затрыманы ў пачатку лютага, калі вярнуўся з Італіі. Пры праверцы мабільнага тэлефона ў былога настаяцеля парафіі Успення Святой Багародзіцы аграгарадка Гарадзец былі знойдзеныя падпіскі на” экстрэмісцкія” рэсурсы.

 

Штодзень