Прапагандысцкая газета “Гомельская праўда” надрукавала артыкул абразлівага зместу пад назвай “Алла, вам мало? Гомельчанка захотела судиться с “Гомельскай праўдай”. Гаворка ідзе пра валанцёрку Алу, якая за дапамогу арганізацыі свята для ўкраінскіх дзяцей бежанцаў, трапіла ў ізалятар часовага ўтрымання. Туды да валанцёркі прыходзіў супрацоўнік “Гомельскай праўды”. У прапагандысцкім тэксце выкарыстоўваецца традыцыйны набор абразлівых слоў: “змагары”, “бчбшнікі”, “телеграм-помойки”, “дикари”. Валанцёрку ў матэрыяле называюць зневажальна “подруга”. А напрыканцы тэксту ўвогуле нібыта задаюць рытарычнае пытанне, перад гэтым абвінаваціўшы валанцёрку ў атрыманні грошай за стварэнне ілжывай інфанагоды: “Интересно, сколько стоит стать предателем?”
Гамяльчанка Ала ўлетку 2022 года правяла 7 сутак у ізалятары за дапамогу ў арганізацыі свята для дзяцей украінскіх бежанцаў, раскрытыкавала дзяржаўную прэсу. Яе абурыла тое, што супрацоўнікі афіцыйных СМІ выклалі відэа з кадрамі допытаў у тэндэнцыйных матэрыялах.