Прафсаюз супрацоўнікаў і студэнтаў ГДТУ ім. П.О. Сухога запісаў відэа да ўдзелу ў рэспубліканскім марафоне, прысвечаным дню дзяржаўных сцяга, герба і гімна Рэспублікі Беларусь. Яно было выкладзена ў суполцы прафсаюза адукацыі Гомельшчыны. Калі прыглядзецца ўважліва, то на відэа можна пабачыць зусім нечаканую рэч.
Акрамя сумнага рыфмаванага тэксту, у якім аўтарка, бібліятэкарка 2 катэгорыі ГДТУ ім. П.О. Сухога Юлія Кінчына, разам з калегай, вядучай бібліятэкаркай гэтай жа навучальнай установы Аксанай Рудзянок, сцвярджаюць, што яны штодня спяваюць афіцыйны гімн Рэспублікі Беларусь, і хору нявыспаных студэнтаў, што манатонным безэмацыйным голасам прагаворваюць дадзеныя ім словы, у відэа амаль нічога няма.

Нават падчас трэніровак супрацоўнікі дзяржарганізацый мусяць памятаць пра гімн і сцяг
Але ў кароткім відэа двойчы можна пабачыць той сімвал Беларусі, які здольны выклікаць шчырыя і пазітыўныя эмоцыі – герб Пагоня. Ён надрукаваны на старонках кнігі, што гартаюць акторы.

Гістарычны герб на старонках кнігі
Падобна, што друкаваны матэрыял на відэа з’яўляецца перавыданнем кнігі аўтарства Эдуарда Скобелева «Герб, сцяг і гімн беларускай дзяржавы», што выйшла ў свет у 2004 годзе ў выдавецтве «Мастацкая літаратура».

Выданне 2004 года
Мабыць, толькі вокладка трохі змянілася, але змест збольшага застаўся той жа.

Георгіеўская стужка, якую ў Беларусі яшчэ з 2016 г. раяць замяняць на зялёна-чырвоную