Прадстаўнікі беларускай грамадскасці Беластока напісалі ліст палітзняволенай Марыі Калеснікавай

Марыя Калеснікава

Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку паведамляе, што ў гомельскую жаночую калонію адпраўлены ліст з нотамі твору Сяргея Ліпеня “Канцэрт для флейты са струнным аркестрам”, які аўтар прысвяціў Марыі Калеснікавай. Сусветная прэм’ера твора адбывалася ў Беластоку 25 сакавіка.

 

“Мы вырашылі сабраць подпісы ўдзельнікаў гэтага мерапрыемства і даслаць іх Марыі, каб мелодыі, якія гучаць з нот, нагадвалі Марыі пра тое, што яна любіць, пра людзей, якія ёй блізкія і спачуваюць. Трымаю пальцы за вашу актыўнасць (…) і з надзеяй, што ноты дойдуць да адрасата”, – паведамляе намесніца кіраўніка Цэнтра беларускай культуры Ілона Карпюк.

Штодзень
Фота: Ілона Карпюк

Related posts

Некалькі згадак пра Віктара Адзіночанку

Праблема вырашана, калі заплаціце самі. Асаблівасці рамонту пад’езда ў Гомелі

“Гэта “завхоз”, а не рэктар”. Хто ў Гомелі адказны за падаўленне студэнцкіх пратэстаў