Праца кухара з Гомельшчыны адзначана спецыялістамі Мішлен

Фота: voroshylov_sergei

У 2024 годзе Мішлен прыйшоў да нашых суседзяў – у Літву. Доўгачаканыя зорачкі атрымалі чатыры віленскія рэстарацыі. Дадаткова быў складзены спіс месцаў, якія Мішлен адзначыў як вартыя ўвагі. Сярод іх і Justa Pasta (Вільнюс) з шэф-кухарам Сяргеем Варашылавым.

Паводле інфармацыі з уліковых запісаў у сацсетках, Сяргей нарадзіўся ў Жлобіне, адукацыю атрымаў у Палескім дзяржаўным універсітэце на факультэце фізічнай культуры. Але знайшоў ён сябе ў гастраноміі. У Гомелі Варашылаў спрычыніўся да стварэння кропак (зараз, на жаль, не чынных) з вельмі высокім узроўнем кулінарнага майстэрства – кавярні Taste і бара Tapas. (Кавярня Taste перастала існаваць у 2022 годзе, а бар Tapas быў закрыты ў лістападзе 2023 года). Пазней Сяргей Варашылаў працягнуў кулінарныя эксперыменты ў Менску, а затым у Вільні.

Штодзень

 

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары