Праблема вырашана, калі заплаціце самі. Асаблівасці рамонту пад’езда ў Гомелі

by ZB

Гамяльчанка звярнулася ў рэдакцыю дзяржаўнай прэсы з праблемай: пасля прарыву вулічнай трубы ў пад’ездзе з’явіліся вільгаць і цвіль. У выніку «рашэння праблемы» журналістамі жыхарам прапануюць заплаціць за рамонт пад’езда.

Праблема вырашана – рапартуюць журналісты «Гомельскіх ведамасцей»

Гамяльчанка Таццяна С. звярнулася ў «Гомельскія ведамасці» з просьбай аб дапамозе. Пасля прарыву цеплатрасы паміж дамамі 77 і 79 па Рэчыцкім праспекце падвал заліла вадой, ад чаго ў пад’ездзе звіліся небяспечныя для здароўя цвіль і вільгаць. Ваду з падвала адпампавалі, але рамонту ў пад’ездзе пасля гэтага не было.

Журналісты звярнуліся на дырэктара КЖРЭУП «Савецкае» Сяргея Сазанца, які паведаміў, што пасля адпампоўвання вады быў праведзены агляд памяшканняў, які паказаў, што на той момант вільгаць адсутнічала, і тэхнічны падвал, і пад’езд былі сухія.

Каб вырашыць праблему, з якой звярнулася чытачка, супрацоўнікі камунальнай службы складуць дэфектны акт (то-бок праблема ўсё ж існуе), падлічаць кошт рамонту і правядуць апытанне сярод жыльцоў. Калі больш за 50% апытаных дасць згоду, рамонт будзе праведзены… за кошт саміх жыльцоў.

Згодна з дзейным заканадаўствам, сапраўды, рамонт пад’езда не ўваходзіць у пералік паслуг, якое эксплуатацыйная арганізацыя павінна аказваць жыхарам (спіс таго, што будзе адрамантавана пра капітальным рамонце, за які штомесяц плаціць кожная сям’я, менее з кожным годам). Але жыхары дома 77 па Рэчыцкаму праспекту не прасілі зрабіць пад’езд больш прыгожым і сучасным. Патрэбна было вырашаць праблему, якая ўзнікла пасля прарыву цеплатрасы (падтрыманне якой у належным стане жыхары таксама фінансуюць праз плацяжы за ацяпленне). Відавочна, што праблема ўзнікла па віне камунальнай арганізацыі, а значыць, павінна быць вырашана за яе кошт.

Калі жыльцы загадзяцца на платны рамонт, цалкам магчыма, што ў будучым рамонт можна будзе паўтараць пасля яшчэ нейкай аварыі. Але пра гэта дзяржпрэса, думкі якой заняты пісаннем «можам паўтарыць» зусім у іншым аспекце, не згадвае.

 

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png