Праблема са смеццем у Гомелі не вырашыцца яшчэ некалькі гадоў

by ZB

«Штодзень» не раз уздымаў праблему з адходамі ў Гомелі, якія звязаны і з недахопам смеццевых кантэйнераў, і з раздзельным зборам смецця, і з яго перапрацоўкай.

Нядаўна дырэктар КУП «Спецкоммунтранс» Валерый Ткачоў выдаў абноўленыя дадзеныя па гэтай тэме. З яго слоў, штогод у Гомелі збіраецца каля 160 тысяч тон адходаў. Тое, што не перапрацоўваецца, адпраўляецца на выдзелены для цвёрдых камунальных адходаў палігон. Пры гэтым, як паведамляе сам Ткачоў, яго рэзервы даўным даўно вычарпаныя.
З перапрацоўкай таксама праблема. На працягу апошніх 15 гадоў змешанае смецце перапрацоўваюцца на эксперыментальным сартавальным біямехзаводзе. Але ўжо сёння яго магутнасцяў крытычна не хапае. За год ён здольны перапрацаваць усяго 30 тысяч тон смецця. А яго гомельцы пакідаюць ужо 160 тысяч за год.

Пры гэтым новы смеццеперапрацоўчы завод, пра які так шмат казалі, пачнуць будаваць толькі ў наступным годзе. Плюс мінімум некалькі гадоў на будаўніцтва. І гэта значыць, што ў бліжэйшыя гады праблема са смеццем у Гомелі па-ранейшаму будзе вельмі актуальная.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png