Праўладны блогер Сяргей Цярэшчанка прызнае, што ў адносінах да ўкраінцаў у Беларусі прымяняецца «фільтрацыя», і «гэта добра».
У гэтыя ж дні Беларускі расследавальніцкі цэнтр знайшоў дакладнае месца знаходжання аднаго самых жорсткіх фільтрацыйных лагераў для ўкраінцаў. Ён знаходзіўся ў Гомельскай вобласці ў Нароўлі.
«Я хачу ўсіх папярэдзіць, асабліва грамадзянаў Украіны. Калі вы сюды прыязджаеце, і ў вас ёсць намеры крычаць лозунгі тыпу «Жыве Украіна», «Слава Украіне», ці хадзіць тут з бендараўскімі прамовамі, адразу кажу: вас ці пасадзяць тут, ці адправяць дадому! Ці спачатку пасадзяць, а пасля адправяць» – пераконваў ён.
Калі вам падаецца, што Штодзень патрэбны, падтрымайце нас праз патрэон.
Ён пераконвае, што такое «тут не пройдзе», і «фашызм тут не пройдзе», і «тое, што вас адсюль выганяць да тэрміну ці пасля – гэта 100%».
«Яшчэ год таму можна было заехаць з Украіны ў Беларусі, 1 чалавек бы са 100 не заехаў. Але цяпер усё па-іншаму. Цяпер ёсць фільтрацыя», – кажа праўладны блогер.
Ён спрабуе прадставіць спецслужбы ўсемагутнымі, якія могуць знайсці, калі было «пастаўленае сардэчка» ўзарванаму Крымскаму мосту, а «расійскія спецслужбы – гэта найлепшыя спецслужбы свету, ды і нашае КДБ не адстае».
«Вось для чаго зробленая фільтрацыя. Людзі часам едуць і думаюць, дык мы ні ў чым не замазаныя, у нас нікога ў ЗСУ няма, у СБУ няма, на Майдане не скакалі. Але спецслужбы праверылі, а вы званілі чалавеку, вашаму знаёмаму, які цяпер служыць ЗСУ», – распавядаў Цярэшчанка.
Ён лічыць, што повадаў, каб не пусціць чалавека ў Беларусь можна знайсці вельмі шмат. «І я лічу, што гэта правільна», – пераканы «блогер».
У завяршэнні відэа ён падкрэсліў, што спыняе дзейнасць па дапамозе людзям і раіць з усімі пытаннямі звяртацца ў аддзел па міграцыі.
Яшчэ ў сакавіку гэтага года Цярэшчанка быў блогерам, які завабліваў украінцаў у Беларусь. Тады ён сярод ролікаў, прысвечаных агляду кансерваў і жыццю ў аграгарадках рэгіёна, сталі трапляцца відэа, у якіх аўтар заклікае ўкраінцаў пераязджаць на сталае месца жыхарства ў Беларусь і ўладкоўвацца механізатарамі-даяркамі ў калгасы.
Просім падтрымаць нас на патрэоне.
Увага!!! З Беларусі не падтрымлівайце нас, паколькі гэта цягне за сабой рызыку крымінальнага пераследу.