“Пітэр Пэн” на “Кніжным возе”!

Сусветна вядомы твор шатландскага пісьменніка Джэймса Мэцью Бары “Пітэр Пэн” ужо даступны на платформе ў аўдыёверсіі. Першы беларускі пераклад кнігі зрабіў Уладзь Лянкевіч.

Пітэр Пэн – адзін з самых папулярных персанажаў дзіцячай літаратуры ХХ стагоддзя. Гэта хлопчык, які ніяк не хацеў станавіцца дарослым. Ён збег з дома насустрач прыгодам, па дарозе пазнаёміўся з феямі, у яго нават была свая ўласная фея Дзінь-Дзінь. Пазней Пітэр Пэн жыў у краіне Неверляндыі, з якой вельмі складана вярнуцца, а яго самы страшны вораг – гэта Капітан Крук.

Фота: facebook.com/knizhnyvoz

 

Паслухаць кнігу можна тут. Чытае кнігу “Пітэр Пэн” Крысціна Дробыш. Музыка – Алег Удалееў, запіс і апрацоўка гуку – Аляксандр Зелянеўскі, мастацкае аздабленне – Кацярына Дубовік.

Нядаўна на “Кніжным возе” з’явілася прыгодніцкае апавяданне Янкі Маўра “Слёзы Тубі” і прыгодніцкая кніга Пятра Васючэнкі “Дзівоснае лета паноў Кубліцкага ды Заблоцкага”. Агулам цяпер на “Кніжным возе” крыху больш за 200 гадзін аўдыёкніг!

Штодзень 

Related posts

Вежы Сабора Парыжскай Божай Маці зноў змогуць наведаць турысты

«Выратаваць Алеся»: Папу Рымскага і Дональда Трампа просяць умяшацца, каб вызваліць Нобелеўскага лаўрэата

Беларусь імкліва страчвае працоўную сілу