Пенсіянераў прымусова пераводзяць на плацежную сістэму Белкарт

З 1 чэрвеня гэтага года пенсіі беларускім пенсіянерам будуць пералічацца толькі на базавыя рахункі. Аднак базавы рахунак афармляецца з выпускам банкаўскай плацежнай карткі плацежнай сістэмы Белкарт. То бок калі ў пенсіянера адкрыты бягучы (разліковы) рахунак з карткай Visa, то яго трэба перааформіць на базавы рахунак з карткай Белкарт. У іншым выпадку з 1 чэрвеня пенсіянер будзе атрымліваць пенсію не праз банк, а праз арганізацыю па дастаўцы пенсій.

На сайце Белкарт пазначана, што асаблівасцю базавага рахунку з’яўляецца магчымасць бясплатна здзяйсняць некалькі аперацый. Сярод іх – адкрыццё і закрыццё базавага рахунка, залічэнне на яго выплат сацыяльнага характару, заробкаў, стыпендый і іншых сацыяльных выплат, пераводы грашовых сродкаў паміж базавым і іншымі рахункамі ўладальніка, пералік сродкаў з базавага рахунку на іншы, разлікі за тавары, зняцце наяўных грошай і іншыя аперацыі. Аднак калі пенсіянер хоча залічыць грошы на базавы рахунак, то мусіць прадставіць пасведчанне асобы.

Плацежная сістэма Белкарт прадстаўляе магчымасць плацяжоў толькі ў Беларусі.

Штодзень

Related posts

Акцыя з сімволікай агрэсіі прайшла на Гомельшчыне — частка дзяржаўных СМІ “сарамліва” прыхавалі сімвал “Z”

Банкрутуюць усе – у Гомелі можа забракнуць і хлеба, і відовішчаў

У Калінкавічах нарадзіць нельга, але можна зрабіць мініаборт — па цане кілаграма ялавічыны