Па звестках Міністэрства надзвычайных справаў, тушаць агонь у пойме ракі Дняпро два верталёты.
«Тушэнне ўскладняецца адсутнасцю пад’езда тэхнікі да месца пажару», – адзначаюць ратаўнікі.
МНС распаўсюдзіла відэа, на якім бачныя шэраг месцаў з дымам і адкрытым агнём.
У сваю чаргу відэа пажару ў Жлобінскім раёне падзяліўся і «Свабодны Жлобін». Там бачнае зарыва агню.
За мінулыя суткі ў Гомельскай вобласці, па звестках МНС, ліквідаваныя тры лясных пажары на агульнай плошчы 3,15 Га ў Веткаўскім, Жлобінскім і Светлагорскіх раёнах, адзін на тарфяніку ў Чачэрскім, 23 гарэння травы і кустоў на агульнай плошчы 18,087 Га.
Да 19 верасня ў нашым рэгіёне захоўваецца надзвычайная пажарная небяспека.