На цэнтральных вуліцах Гомеля гараджане бачаць так званую жывую рэкламу – прамавугольнікі, дэкарыраваныя паеткамі, з выявай афіцыйнага сцяга. Падобна, што бліскучыя канструкцыі ў бліжэйшы час могуць з’явіцца і ў іншых раёнах. І гэта выклікае некалькі пытанняў.
Мала таго, што бліскоцце выглядае несучасна і безгустоўна. У сонечнае надвор’е паеткі даюць блікі, якія б’юць па вачам і мінакоў, і кіроўцаў, што вельмі небяспечна.
Другая праблема – завышаны кошт. Як высветлілася, вытворчасцю жывой рэкламы ў Беларусі займаецца фактычна адна арганізацыя, тэхналогія запатэнтаваная.
А там, дзе няма канкурэнцыі, заўсёды высокія цэны. Адна такая канструкцыя каштуе каля 2400 бел. руб. Гэта нашмат больш, чым рэальны сабекошт. Калі ўлічыць, што такія рэчы замаўляюцца дзясяткамі, сума атрымаецца каласальная.
У Гомелі вельмі стары тралейбусны і аўтобусны фонд; застойваецца вада, бо ліўнёўкі не працуюць, як трэба; есць кавалкі дарог, якія даўно патрабуюць рамонту. Але замест вырашэння істотных праблем, мы дэкаруем ускрайкі дарог паеткамі, спадзеючыся, што за блісканнем праблемы будуць менш заўважныя.