“Пасля выбуху на заводзе беленай цэлюлозы жыццю і здароўю жыхароў раёна нічога не пагражае” 

Лабараторны аддзел Светлагорскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі паведамляе пра тое, што 7 чэрвеня 2023 года з 18.00 да 19.30 быў праведзены адбор проб атмасфернага паветра ў зоне ўплыву ААТ “Светлагорскі ЦКК”.  Праведзена 38 даследаванняў па 19 паказчыках. Перавышэння гігіенічных нарматываў не ўстаноўлена.

Фота: Деловой Гомель

Тым часам, названы імёны загінуўшых падчас успышкі газапаветранай сумесі на заводзе беленай цэлюлозы 7 чэрвеня.
Інфармацыйныя рэсурсы Светлагорскага ЦКК паведамляюць аб трох загінуўшых: Раманькова Віктара Аляксандравіча, Шаціцы Міхаіла Аляксандравіча, Кацубы Алега Васільевіча. Усе яны працавалі на прадпрыемстве выпаршчыкамі шчолакаў. Рэдакцыя “Штодня” прыносіць спачуванні родным і блізкім загінулых.

Штодзень

Related posts

Знакаміты гомельскі “IT-сквер” разукамплектавалі

“Што ты х..ню нясеш!” Гісторыя сямейнага падраду ідэолагаў-міліцыянтаў Кацілаў

Імператрыца Кацярына і Пушкін «вяртаюцца» ў Грабаўку