94
Лабараторны аддзел Светлагорскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі паведамляе пра тое, што 7 чэрвеня 2023 года з 18.00 да 19.30 быў праведзены адбор проб атмасфернага паветра ў зоне ўплыву ААТ “Светлагорскі ЦКК”. Праведзена 38 даследаванняў па 19 паказчыках. Перавышэння гігіенічных нарматываў не ўстаноўлена.
Тым часам, названы імёны загінуўшых падчас успышкі газапаветранай сумесі на заводзе беленай цэлюлозы 7 чэрвеня.
Інфармацыйныя рэсурсы Светлагорскага ЦКК паведамляюць аб трох загінуўшых: Раманькова Віктара Аляксандравіча, Шаціцы Міхаіла Аляксандравіча, Кацубы Алега Васільевіча. Усе яны працавалі на прадпрыемстве выпаршчыкамі шчолакаў. Рэдакцыя “Штодня” прыносіць спачуванні родным і блізкім загінулых.