Пасля выбуху на чыгунцы ў Калодзішчах у Гомелі пачалі запалохваць школьнікаў

Па тэлеграм-каналах гомельскіх школ распаўсюджваецца інфармацыя пра тое, што “жарты на чыгунцы могуць прывесці да адкрыцця крымінальнай справы”. У паведамленні адзначаецца, што любое ўмяшальніцтва ў дзейнасць чыгуначнага транспарту незаконнае і падпадае пад крымінальную і адміністрацыйную адказнасць.

Скрыншот паведамлення, які распаўсюджваецца па школах

 

Выбух на чыгунцы ў Калодзішчах адбыўся 5 кастрычніка гэтага году. Праз 10 дзён пасля здарэння ў школьных чатах стала распаўсюджвацца інфармацыя пра катэгарычную забарону адносна ўздзеяння на аб’екты інфраструктуры чыгуначнага транспарту, забараняецца класці на чыгунку староннія прадметы ці распаўсюджваць ілжывыя паведамленні пра “тэрарыстычныя акты, якія рыхтуюцца на чыгунцы”.

Штодзень

Related posts

Сёння гадавіна пачатку Еўрамайдана – шматмесячных акцый пратэсту ва Украіне, якія моцна паўплывалі і на Беларусь

Штосьці для «Штодня». Вядомыя гомельцы выказваюцца ў падтрымку медыярэсурса

Як святары ўмешваюцца ў палітыку: кіраўнік Тураўскай епархіі пабачыў у вайне божы промысел, а гомельскай – агітаваў прыйсці на выбары